Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 чэрвеня 2020, 12:39

Клінічныя выпрабаванні вакцын ад COVID-19 пачаліся ў Расіі

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Даследаванне дзвюх форм вакцыны супраць новага каранавіруса, распрацаваных Нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі, стартавалі ў Расіі. У выпрабаваннях прымаюць удзел дзве групы добраахвотнікаў па 38 чалавек кожная, паведамілі ТАСС у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя РФ.

"Клінічнае даследаванне вакцыны супраць COVID-19 пачата 17 чэрвеня. Даследаванні дзвюх форм вакцыны будуць праводзіцца ў дзвюх медустановах у Маскве. Вакцына ў форме раствору для ўнутрымышачнага ўвядзення будзе праводзіцца ў ваенным шпіталі імя Бурдэнкі. Другая, у выглядзе парашку для прыгатавання раствору для ўнутрымышачнага ўвядзення, - у Сечанаўскім універсітэце. У даследаваннях прымуць удзел дзве групы добраахвотнікаў па 38 чалавек кожная", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што патэнцыяльныя ўдзельнікі даследавання два тыдні знаходзіліся ў санаторыі на абсервацыі. Кожнаму добраахвотніку была прадастаўлена ўся інфармацыя аб працэдуры, яе магчымай карысці і рызыках, а таксама нязручнасцях, звязаных з выпрабаваннямі.

"Пасля падпісання інфармаванай згоды і афармлення страхоўкі ўдзельнік даследавання праходзіць скрынінг. У яго бяруць аналіз крыві, мачы, праводзіцца праверка на хранічныя захворванні, ВІЧ-інфекцыю, гепатыты, каранавірусную інфекцыю. Толькі пасля праверкі на адпаведнасць крытэрыям уключэння ў даследаванне добраахвотнікам уводзіцца вакцына. Першыя з добраахвотнікаў будуць вакцынаваны ўжо 18-19 чэрвеня", - паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Пасля вакцынацыі ўсе добраахвотнікі будуць знаходзіцца ў ізаляцыі ва ўмовах стацыянара на працягу 28 дзён, дзе ўрачы будуць кантраляваць стан іх здароўя. "Уся працэдура, якая суправаджае клінічнае даследаванне, накіравана на забеспячэнне правоў і бяспекі ўдзельнікаў даследавання. Гэта толькі першы этап вывучэння эфектыўнасці і бяспекі лекавага прэпарату", - гаворыцца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі