Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 сакавіка 2020, 12:12

Кітай закрыў усе часовыя каранавірусныя бальніцы ва Ухані

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У кітайскім горадзе Ухань, эпіцэнтры ўспышкі каранавіруса COVID-19, закрыліся ўсе часовыя бальніцы, паведамляе Reuters.

Паводле даных Нацыянальнай камісіі аховы здароўя Кітая, ва Ухані больш за 31 тыс. пацыентаў выздаравелі і былі выпісаны з бальніц. 9 сакавіка закрыліся дзве апошнія часовыя бальніцы, пераабсталяваныя са спартыўнага цэнтра і фабрыкі, у якіх размяшчалася амаль 2 тыс. пацыентаў.

У апошнія тыдні колькасць новых выпадкаў заражэння ў Кітаі значна знізілася. Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у Кітаі з больш як 80 тыс. зарэгістраваных пацыентаў з COVID-19 звыш 70 працэнтаў выздаравелі і ўжо выпісаны з медустаноў.

За апошнія суткі па ўсёй краіне было выяўлена 19 новых выпадкаў заражэння, зарэгістраваны яшчэ 36 выпадкаў з падазрэннем на каранавірус, з бальніц выпісалі 1297 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі