Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 мая 2019, 17:54

Кітай з 1 чэрвеня ўвядзе ў адказ пошліны на тавары з ЗША

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі Міністэрства фінансаў Кітая заявілі сёння, што плануюць з 1 чэрвеня бягучага года ўстанавіць імпартныя тарыфы ў межах ад 5 працэнтаў да 25 працэнтаў на 5140 тавараў з ЗША. Агульная сума пошлін складзе каля $60 млрд, паведамляе Reuters.

Адносна 2493 найменняў тавараў пошліны будуць павышаны да 25 працэнтаў, аналагічныя зборы будуць павялічаны да 20 працэнтаў для 1078 таварных пазіцый, паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву Камітэта па мытных тарыфах Дзяржсавета КНР. Пошліны адносна яшчэ 974 найменняў будуць павышаны да 10 працэнтаў. Чацвёртая група тавараў з 595 пазіцый будзе абкладацца пошлінамі ў памеры 5 працэнтаў.

Як паведамлялася, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 11 мая распарадзіўся павысіць пошліны на кітайскія тавары на суму $300 млрд. Такім чынам, ЗША пачалі працэс павышэння тарыфаў практычна на ўвесь астатні імпарт з Кітая. Раней ЗША павялічылі дадатковыя тарыфы на тавары з КНР коштам $200 млрд з 10 працэнтаў да 25 працэнтаў. Кітайскі бок заявіў, што прыме неабходныя контрмеры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі