Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 сакавіка 2023, 11:24

Кітай выступае за мірнае вырашэнне ўсіх міжнародных праблем

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Цынь Ган зрабіў шэраг важных заяў адносна пазіцыі краіны ў сферы міжнародных адносін, паведамляе ТАСС.

На сустрэчы з журналістамі падчас сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў кіраўнік МЗС падкрэсліў, што Кітай выступае за мірны дыялог пры вырашэнні ўсіх міжнародных пытанняў. У прыватнасці, гэта датычыцца і цяперашняй сітуацыі ва Украіне. Кітайскі бок ніколі не пастаўляў зброю нікому з удзельнікаў процістаяння ва Украіне. Таксама ён адзначыў, што неабходна не дапусціць падобнай сітуацыі ў іншых рэгіёнах планеты, у тым ліку ў Азіі. КНР мае намер прыкласці ўсе намаганні, каб востраў Тайвань мірным шляхам уз'яднаўся з мацерыковым Кітаем, гэта пытанне з'яўляецца асноўным у кітайска-амерыканскіх адносінах, падкрэсліў міністр. На яго думку, ЗША робяць стаўку на сілу і не выконваюць прынятыя нормы міжнароднага права, што абсалютна непрымальна.

Цынь Ган таксама адзначыў, што цяперашнія адносіны Кітая і Расіі з'яўляюцца залогам глабальнага стратэгічнага балансу ў свеце. Кітай і ў далейшым будзе выступаць супраць блокавага мыслення і любой гегемоніі. Кітайскі бок разлічвае, што ў святле цяперашняга ўкраінскага крызісу Еўрасаюз стане самастойным у стратэгічным плане. Кіраўнік МЗС Кітая таксама лічыць, што сусветныя валюты не павінны выкарыстоўвацца як зброя для аднабаковых санкцый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі