Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 мая 2020, 16:39

Кітай прадаставіць $2 млрд пацярпелым ад COVID-19 краінам

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітай у бліжэйшыя два гады прадаставіць пацярпелым ад каранавіруса краінам дапамогу ў памеры $2 млрд. Аб гэтым заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін, выступаючы 18 мая на адкрыцці 73-й штогадовай сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў рэжыме відэаканферэнцыі, паведамляе ТАСС.

"Кітай на працягу двух гадоў прадаставіць міжнародную дапамогу ў памеры $2 млрд на падтрымку краін, якія пацярпелі ад эпідэміі, перш за ўсё дзяржавам, што сталі на шлях развіцця", - сказаў ён.

Сі Цзіньпін дадаў, што калі з'явіцца вакцына ад каранавіруса, гэта будзе глабальная грамадская карысць. Распрацоўкай і тэсціраваннем вакцыны супраць COVID-19 на гэты момант займаецца шэраг міжнародных кампаній, у тым ліку і кітайскія.

Пры супрацоўніцтве з ААН на тэрыторыі Кітая будзе арганізаваны глабальны склад для забеспячэння паставак проціэпідэмічных сродкаў у краіны, якія маюць патрэбу. Для вывазу гэтых сродкаў будзе арганізаваны "зялёны" мытны калідор, паведаміў старшыня КНР.

Ён таксама заявіў, што Кітай своечасова праінфармаваў Сусветную арганізацыю аховы здароўя аб успышцы каронавіруса. "Кітай, заўсёды прытрымліваючыся прынцыпаў адкрытасці, празрыстасці і адказнасці, своечасова праінфармаваў СААЗ і іншыя краіны аб эпідэміялагічнай сітуацыі, без затрымкі апублікаваў паслядоўнасць генаў віруса", - падкрэсліў старшыня КНР. Сі Цзіньпін заклікаў краіны свету кансалідаваць намаганні і аказаць актыўную палітычную і фінансавую падтрымку СААЗ для эфектыўнай барацьбы з пандэміяй новага каранавіруса.

У Сусветнай асамблеі аховы здароўя, якая з'яўляецца кіруючым органам СААЗ, прымаюць удзел прадстаўнікі 194 краіны - члены арганізацыі. На працягу двух дзён яны абмяркуюць барацьбу з пандэміяй каранавіруса і намецяць далейшыя крокі ў гэтай галіне. Плануецца, што будзе прынята рашэнне аб аднаўленні асамблеі пазней у гэтым годзе, улічваючы, што, акрамя каранавіруса, у сусветнай ахове здароўя ёсць нямала іншых вострых пытанняў, якія патрабуюць узгодненых дзеянняў сусветнай супольнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі