Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 верасня 2025, 08:32

Кітай на парадзе ўпершыню прадставіў сваю стратэгічную ядзерную трыяду 

Фота Сіньхуа
Фота Сіньхуа
3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народна-вызваленчая армія Кітая (НВАК) на ўрачыстым парадзе ў гонар 80-годдзя Перамогі ўпершыню паказала ракеты, якія прадстаўляюць стратэгічную ядзерную трыяду краіны. Аб гэтым паведамляе ТАСС. 

У прыватнасці, на мерапрыемстве былі прадэманстраваны авіяцыйная ракета вялікай далёкасці "Цзінлэй-1", міжкантынентальная ракета падводнага базіравання "Цзюйлан-3", міжкантынентальныя ракеты наземнага базіравання "Дунфэн-61" і "Дунфэн-31". 

Акрамя гэтага, была прадстаўлена стратэгічная міжкантынентальная ядзерная ракета "Дунфэн-5Ц" планетарнага ахопу. 

Маштабны ваенны парад у азнаменаванне 80-годдзя Перамогі над японскім мілітарызмам і заканчэння Другой сусветнай вайны прайшоў на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне 3 верасня. Удзел у ім прынялі кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў двух з паловай дзясяткаў краін. 

Усяго ўдзел у мерапрыемстве прынялі больш за 10 тыс. чалавек, былі задзейнічаны сотні самалётаў і адзінак наземнай ваеннай тэхнікі. Прадстаўлены традыцыйныя і новыя войскі, увогуле на плошчы Цяньаньмэнь з'явіліся 45 разлікаў.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі