Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 жніўня 2020, 09:00

Кітай і ЗША плануюць абмеркаваць вынікі гандлёвай здзелкі 15 жніўня

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнік ЗША на гандлёвых перагаворах Роберт Лайтхайзер і віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Хэ дамовіліся абмеркаваць ход выканання пагаднення па першай фазе кітайска-амерыканскай гандлёвай здзелкі 15 жніўня. Аб гэтым паведамляе газета The Wall Street Journal.

Перагаворы, хутчэй за ўсё, пройдуць у фармаце відэаканферэнцыі. Кітайскі бок плануе таксама ўзняць пытанне аб абмежавальных дзеяннях Вашынгтона адносна кітайскіх высокатэхналагічных кампаній.

Як паведамляў ТАСС, 23 ліпеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што значнасць двухбаковай гандлёвай здзелкі з Пекінам зменшылася на фоне пандэміі, выкліканай новым каранавірусам. У той жа час ён прызнаў, што Кітай пачаў набыццё амерыканскай сельгаспрадукцыі ў рэкордных аб'ёмах.

Цырымонія заключэння дамоўленасцей па першай фазе гандлёвай здзелкі паміж дзвюма краінамі адбылася 15 студзеня ў Вашынгтоне. Подпісы пад дакументам паставілі Трамп і Лю Хэ. КНР згадзілася павялічыць закупку амерыканскай прадукцыі на $76,7 млрд і $123,3 млрд на працягу першага і другога года дзеяння пагаднення. Размова ідзе як аб сельскагаспадарчых, так і іншых таварах. Вашынгтон разлічвае, што такім чынам яму ўдасца істотна скараціць гандлёвы дэфіцыт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі