Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 чэрвеня 2022, 17:35

Кітай гатовы разам з Расіяй процістаяць агульным выклікам на карысць Еўразіі

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайскі пасол у Расійскай Федэрацыі Чжан Ханьхуэй заявіў, што Пекін гатовы сумесна з Масквой і іншымі партнёрамі ў Еўразіі змагацца з агульнымі выклікамі дзеля дабрабыту кантынента і ўсяго свету, паведамляе ТАСС.

Дыпламат адзначыў, што свет знаходзіцца ў турбулентным стане, такой напружанай сітуацыі не было апошнія 100 гадоў. Некаторыя краіны, каб захаваць сваю гегемонію ў зменлівым свеце, сеюць разлад на прасторы Еўразійскага кантынента і ўцягваюць іншыя дзяржавы ў чарговую халодную вайну.

Паводле слоў Чжан Ханьхуэя, такая палітыка не прыносіць чалавецтву міру, а толькі падрывае давер паміж краінамі і стварае пагрозы глабальнага маштабу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі