Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 мая 2022, 12:15

Кітай абвінаваціў ЗША, Вялікабрытанію і Аўстралію ў мілітарызацыі Акіяніі

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Кітая Чжаа Ліцзянь абвінаваціў Канберу, Лондан і Вашынгтон у палітыцы мілітарызацыі паўднёвай часткі Ціхага акіяна, паведамляе ТАСС.

Дыпламат адзначыў, што гэтыя тры краіны ствараюць ваенны блок і нарошчваюць узбраенні, не ўзгадняючы свае дзеянні з краінамі Акіяніі. Такія крокі, лічаць у Пекіне, могуць прывесці да дэстабілізацыі ў рэгіёне і выклікаюць сур'ёзную заклапочанасць.

У сувязі з гэтым Кітай заклікаў аўстралійскія ўлады ўсвядоміць памылкі і перагледзець сваю рэгіянальную палітыку.

У мінулым годзе ЗША, Вялікабрытанія і Аўстралія стварылі свой альянс пад назвай AUKUS. Пазней гэтыя краіны паведамілі аб супрацоўніцтве ў пытаннях стварэння гіпергукавай зброі. Эксперты адзначалі, што дзеянні AUKUS могуць быць накіраваны супраць Кітая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі