Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 красавіка 2022, 14:45

Кіруючую партыю Казахстана ўзначаліць Эрлан Кашанаў

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спікер Мажыліса парламента Казахстана Эрлан Кашанаў выбраны кіраўніком кіруючай у краіне партыі "Аманат". Аб гэтым паведамляе інфармацыйны партал zakon.kz.

Назначыць Эрлана Кашанава на пасаду старшыні партыі "Аманат" прапанаваў прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, які займаў гэту пасаду да сённяшняга дня. Кандыдатуру Эрлана Кашанава на пазачарговым з'ездзе падтрымалі члены партыі.

Прэзідэнт Казахстана заявіў на з'ездзе, што канчаткова выходзіць з партыі "Аманат". "З сённяшняга дня я як кіраўнік партыі "Аманат" вырашыў спыніць свае паўнамоцтвы і выйсці з партыі. Гэты крок мае сімвалічнае значэнне. У сувязі з гэтым хачу падзякаваць усім вам за давер і падтрымку на прэзідэнцкіх выбарах. Таксама выказваю ўдзячнасць за тое, што вы даверылі руль кіравання партыі", - цытуе словы Касым-Жамарта Такаева агенцтва Казінфарм.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі