Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 ліпеня 2019, 09:42

Кіраўніком Еўрапарламента выбраны італьянец Сасолі

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новым старшынёй Еўрапарламента выбраны італьянскі дэпутат Давід-Марыя Сасолі. Вынікі галасавання ў ЕП паведамляе ТАСС.

За італьянскага дэпутата прагаласавалі 345 дэпутатаў. Другое месца ў чэха Яна Заградзіла (160 галасоў), трэцяе дасталася немцы Ска Келер - 119 галасоў. Іспанка Сіра Рэга замкнула спіс прэтэндэнтаў з 43 галасамі. Агульная колькасць зарэгістраваных бюлетэняў склала 667.

Давід-Марыя Сасолі падзякаваў членам Еўрапарламента за падтрымку, а таксама адзначыў работу папярэдняга кіраўніка Антоніа Таяні на пасадзе старшыні ЕП.

Новага кіраўніка Еўрапарламента выбралі ў другім туры. У ходзе першага тура Сасолі атрымаў 325 галасоў, яму не ўдалося набраць 50 працэнтаў + 1 голас, неабходныя для перамогі.

У адпаведнасці з рэгламентам, выбраны старшыня будзе займаць гэту пасаду 2,5 года.

Давід-Марыя Сасолі пачынаў сваю кар'еру як журналіст, з 2009 года з'яўляецца еўрадэпутатам. Яму 63 гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі