Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 кастрычніка 2019, 18:15

Кіраўнік Судана падпісаў указ аб спыненні баявых дзеянняў на тэрыторыі краіны

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Суверэннага савета Судана Абдэль Фатах аль-Бурхан падпісаў указ аб спыненні агню на ўсёй тэрыторыі краіны, паведамляе ТАСС.

Суверэнны савет дамовіўся аб мірным урэгуляванні канфлікту з узброенымі групоўкамі, якія базіруюцца ў Паўднёвым Судане. Канчатковая мэта дамоўленасцей - дасягненне ўсёабдымнага палітычнага ўрэгулявання ў раёнах Дарфур, Паўднёвы Кардафан і Блакітны Ніл. У адпаведнасці з "дарожнай картай" бакі плануюць выйсці да снежня на падпісанне мірнага пагаднення, якое пакладзе канец шматгадовай міжусобіцы ў Судане.

Як паведамлялася раней, 6 верасня прэм'ер-міністр Судана Абдала Хамдук аб'явіў склад новага ўрада. Кабінет міністраў будзе працаваць на працягу пераходнага перыяду - каля трох гадоў - да правядзення прэзідэнцкіх выбараў. Галоўным прыярытэтам яго работы стала спыненне вайны і пабудова ўстойлівага міру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі