ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 ліпеня 2021
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 чэрвеня 2021, 11:24

Кіраўнік СААЗ заклікаў краіны падтрымаць распрацоўку міжнароднага дагавора аб гатоўнасці да пандэміі

Фота з архіва
Фота з архіва

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік СААЗ Тэдрас Гебрэесус заклікаў усе краіны свету падтрымаць распрацоўку міжнароднага дагавора аб гатоўнасці да пандэміі. Аб гэтым ён заявіў на Сусветнай асамблеі аховы здароўя, паведамляецца на сайце цэнтра навін ААН.

Кіраўнік СААЗ адзначыў, што ў глабальным маштабе захваральнасць на COVID-19 і смяротнасць ад яго зніжаюцца. Аднак лічыць, што небяспека COVID-19 ззаду, будзе каласальнай памылкай. Пакончыць з пандэміяй можна толькі шляхам паслядоўных канкрэтных эпідэміялагічных мер у спалучэнні з раўнамернай вакцынацыяй, заявіў генеральны дырэктар СААЗ.

Тэдрас Гебрэесус заклікаў усе дзяржавы ўзяць абавязацельства да канца верасня прышчапіць 10 працэнтаў насельніцтва, а да канца года - 30 працэнтаў. Паводле яго слоў, пандэмія прадэманстравала нежаданне краін дзяліцца адна з адной данымі, інфармацыяй, тэхналогіямі і рэсурсамі. У той жа час, адзначыў кіраўнік СААЗ, дзяржавы змогуць засцерагчы ўласных грамадзян толькі ў тым выпадку, калі яны возьмуць на сябе адказнасць і за людзей у іншых краінах.

Генеральны дырэктар СААЗ лічыць неабходным распрацаваць міжнароднае пагадненне, якое дасць магчымасць загадзя ідэнтыфікаваць патэнцыяльныя глабальныя пагрозы здароўю, запасціся ўсім неабходным на выпадак пандэміі, забяспечыць роўны доступ да вакцын, тэстаў і лякарстваў і падрыхтаваць спецыялістаў для работы ў надзвычайных сітуацыях.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя таксама прапануе называць новыя штамы каранавіруса па літарах грэчаскага алфавіту, каб пазбегнуць стыгматызацыі краін, дзе яны былі ўпершыню адкрыты. Так, брытанскі варыянт будзе называцца "альфа", паўднёваафрыканскі - "бэта", а бразільскі - "гама", паведамляе Deutsche Welle. Для таго каб пазбегнуць дыскрымінацыі, а таксама аблегчыць абмен інфармацыяй, у СААЗ заклікаюць урады, СМІ і публіку ўзяць на ўзбраенне новыя назвы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі