Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 верасня 2021, 11:03

Кіраўнік СААЗ заявіў аб "жудаснай няроўнасці" ў доступе да вакцын ад COVID-19 у свеце

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны з нізкімі даходамі на душу насельніцтва атрымалі паўпрацэнта сусветнага аб'ёму вакцыны, а багатыя дзяржавы - больш за 75 працэнтаў. Гэта сведчыць аб "жудаснай няроўнасці" ў доступе да вакцын, заявіў генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Гебрэесус, выступаючы на Сусветным форуме лідараў, арганізаваным Калумбійскім універсітэтам, паведамляе ТАСС.

"На гэты момант у свеце прыменена больш за 6 млрд доз вакцын, і амаль трэць сусветнага насельніцтва поўнасцю прышчэплена ад COVID-19. Але за гэтымі лічбамі хаваецца жудасная няроўнасць", - адзначыў Тэдрас Гебрэесус у сваёй прамове.

Ён растлумачыў, што больш за 75 працэнтаў вакцын пайшлі ў краіны з высокімі даходамі і дзяржавы з даходамі вышэйшымі за сярэднія. У той жа час краіны з нізкімі даходамі атрымалі менш за палову працэнта сусветнага аб'ёму вакцыны. У Афрыцы поўнасцю прышчэплены толькі 4 працэнты насельніцтва.

Тэдрас Гебрэесус нагадаў, што СААЗ паставіла за мэту дабіцца ахопу вакцынацыяй 40 працэнтаў насельніцтва ва ўсіх краінах да канца бягучага года і 70 працэнтаў да сярэдзіны наступнага года. Ён падкрэсліў, што гэту задачу можна вырашыць толькі ў тым выпадку, калі сваю частку работы выканаюць краіны і кампаніі, якія кантралююць глабальныя пастаўкі вакцыны. Паводле яго слоў, неабходна глабальнае ўсведамленне, што ні адна краіна не зможа пры дапамозе вакцынацыі выйсці з пандэміі без астатняга свету. Чым даўжэй захаваецца "вакцынная няроўнасць" на планеце, тым больш будуць прадаўжацца сацыяльныя і эканамічныя непадаркі, а ў каранавіруса будзе больш часу для цыркуляцыі і ператварэння ў больш небяспечныя варыянты, рэзюмаваў кіраўнік СААЗ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі