Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 лютага 2024, 17:26

Кіраўнік СААЗ: свет не гатовы да новай пандэміі

Фота з архіва
Фота з архіва
12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гендырэктар СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэесус у час прамовы на Сусветным урадавым саміце ў Дубаі заявіў, што сучасны свет не гатовы да новай пандэміі. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, урокі нядаўняй пандэміі COVID-19 могуць быць забыты, таму што сусветная ўвага цяпер сканцэнтравана на іншых крызісах. Аднак ён лічыць, што чалавецтва рана ці позна чакае сутыкненне з новай невядомай "хваробай X", да гэтага ўжо цяпер трэба весці падрыхтоўку.



Генеральны дырэктар СААЗ указаў, што пытанне заключаецца не ў тым, выбухне ці не новая пандэмія, а ў тым, калі гэта адбудзецца. "Калі б гэта адбылося заўтра, то свет сутыкнуўся б з многімі з тых жа праблем, якія былі пры COVID-19", - лічыць ён.


Гебрэесус адзначыў, што новая пандэмія можа быць выклікана вірусам грыпу, або новым каранавірусам, або новым патагенам, так званай хвробай X. Ён выказаў перакананне, што з "хваробай Х, хваробай Y, або хваробай Z" свету яшчэ давядзецца спраўляцца ў будучыні.



Ён заклікаў краіны пераадолець спрэчкі, якія назіраліся ў ходзе кансультацый, што вядуцца ў арганізацыі наконт распрацоўкі міжнароднага пагаднення аб падрыхтоўцы да пандэміі. Прадугледжвалася, што такое пагадненне павінна быць прадстаўлена на зацвярджэнне сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў маі 2024 года. Але завяршэнню работы над дакументам перашкаджаюць рознагалоссі, звязаныя з апасеннямі, што ўдзельнікам дагавора давядзецца ўступіць частку свайго суверэнітэту СААЗ пры прыняцці рашэнняў, якія датычацца барацьбы з пандэміямі. Гендырэктар арганізацыі назваў гэтыя апасенні неабгрунтаванымі. "Пагадненне аб пандэміях не дасць СААЗ ніякай улады над нейкай дзяржавай або нейкай асобай у гэтым пытанні", - сказаў ён.

У ААЭ 12-14 лютага праходзіць Сусветны ўрадавы саміт пад дэвізам "Фарміраванне ўрадаў будучыні". Ён уключае шэсць асноўных тэм: трансфармацыя дзяржаўнага кіравання, штучны інтэлект, эканоміка будучыні, адукацыя, устойлівае развіццё, урбанізацыя і глабальныя прыярытэты ў галіне аховы здароўя. У яго рамках пройдзе больш за 23 міністэрскія сустрэчы і крыглыя сталы, а таксама больш за 120 інтэрактыўных сесій і семінараў. У мерапрыемстве прымуць удзел 200 бачных дзеячаў, уключаючы кіраўнікоў дзяржаў, міністраў, экспертаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі