Сцяг Нядзеля, 25 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 красавіка 2025, 09:51

Кіраўнік СААЗ расказаў аб непазбежнасці новай пандэміі

Фота Reuters
Фота Reuters
8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новая глабальная пандэмія непазбежная, таму да яе неабходна падрыхтавацца, заявіў гендырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Аданам Гебрэесус. Аб гэтым паведамляе РІА Навіны са спасылкай на сайт СААЗ.

"Наступная пандэмія не будзе чакаць, пакуль усё супакоіцца. Яна можа адбыцца праз 20 гадоў або больш, а можа, і заўтра. Але яна непазбежная, і ў любым выпадку мы павінны быць гатовы", - сказаў ён.

Паводле слоў кіраўніка СААЗ, мінулая пандэмія каранавіруса забрала, паводле афіцыйных даных, жыцці 7 млн чалавек, але сусветная арганізацыя ацэньвае рэальную колькасць загінулых у памеры 20 млн. Таксама пандэмія нанесла ўрон сусветнай эканоміцы на суму, якая перавышае $10 трлн.

Тэдрас Аданам Гебрэесус заклікаў рыхтавацца да пагрозы распаўсюджвання новага захворвання, нягледзячы на тое, што пандэмія COVID-19 цяпер здаецца вельмі далёкай. "Свету патрэбны новы сігнал, што ў гэтыя раздзеленыя і супярэчлівыя часы краіны ўсё яшчэ могуць аб'яднацца для супрацоўніцтва і пошуку агульных інтарэсаў", - падкрэсліў гендырэктар СААЗ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі