ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 ліпеня 2021
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 мая 2021, 13:37

Кіраўнік прафсаюза японскіх урачоў папярэдзіў аб магчымым з'яўленні алімпійскага штама каранавіруса

Фота з архіва
Фота з архіва

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік прафсаюза японскіх урачоў Наота Уэяма папярэдзіў, што правядзенне Алімпійскіх гульняў у Токіа гэтым летам можа прывесці да з'яўлення асаблівага штама каранавіруса, паведамляе Reuters.

Улады Японіі паабяцалі арганізаваць бяспечную Алімпіяду ў Токіа пасля гадавой адтэрміноўкі, але на сёння краіна спрабуе стрымаць чацвёртую хвалю інфекцыі і рыхтуецца да прадаўжэння надзвычайнага становішча на большай частцы тэрыторыі.

Японскія афіцыйныя асобы, арганізатары Алімпійскіх гульняў і Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) паабяцалі, што Гульні будуць праводзіцца з абавязковым выкананнем усіх процікаранавірусных строгіх мер.

Паводле слоў Наота Уэямы, на Гульні плануюць прыехаць прадстаўнікі 200 краін, якія прывязуць розныя варыянты каранавіруса, што пагражае сур'ёзнымі наступствамі. "Усе розныя мутантныя штамы віруса, існуючыя ў розных месцах, сканцэнтруюцца тут, у Токіа. Мы не можам адмаўляць магчымасць з'яўлення новага штама віруса. Калі такая сітуацыя ўзнікне, то гэта можа азначаць, што ён будзе названы алімпійскім і стане вялікай трагедыяй, такая сітуацыя будзе раскрытыкавана ледзь не на 100 гадоў наперад", - сказаў ён.

Прэфектура Тыба, якая мяжуе з Токіа, аб'явіла сёння, што адмяняе адрэзак эстафеты алімпійскага агню па меркаваннях бяспекі, яна стала апошняй вобласцю, у якой былі скарочаны мерапрыемствы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі