Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 сакавіка 2024, 14:16

Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў, што ЗША ведалі пра падрыхтоўку дыверсіі на "Паўночных патоках"

Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў, што ЗША ведалі пра падрыхтоўку дыверсіі на "Паўночных патоках"

22/3  РКО-А/ 69

22.03.2024 14:30:41 Давыдовская ЛМ

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ЗША ведалі аб падрыхтоўцы дыверсіі на "Паўночных патоках", паведамляецца ў газеце Rzeczpospolita.

Адказваючы на пытанне, хто мог стаяць за дыверсіяй на "Паўночных патоках" у верасні 2022 года, Сікорскі адзначыў, што, "калі верыць прэсе, гэта зрабіў нехта, хто быў у гэтым зацікаўлены". "Амерыканскі бок загадзя ведаў пра гэта (пра дыверсію, якая рыхтуецца. - Заўвага БЕЛТА) і не перашкаджаў гэтаму", - дадаў ён.

У той жа час міністр не даў пэўнага адказу на пытанне, ці маглі дыверсію ўчыніць украінцы, як раней меркавалі некаторыя СМІ. "Я лічу, што гэта зрабіў нехта, у каго быў карыслівы інтарэс", - сказаў Сікорскі.

Узрывы на газаправодах "Паўночны паток-1" і "Паўночны паток - 2" адбыліся 26 верасня 2022 года. 26 лютага 2024 года паведамлялася, што паліцыя Даніі спыніла сваё расследаванне. Праваахоўнікі ўстанавілі, што "мела месца наўмысная дыверсія на газаправодах, аднак для ўзбуджэння крымінальнай справы ў Даніі няма дастатковых падстаў". 27 лютага 2024 года Генпракуратура Германіі заявіла, што мае намер прадаўжаць расследаванне падрываў газаправодаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі