Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 верасня 2022, 09:38

Кіраўнік МЗС Кітая: ніхто не пазбавіць Расію важнай ролі, якую яна адыгрывае ў ААН

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС Кітая Ван І на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым заявіў, што ніхто не можа пазбавіць Расію той важнай ролі, якую краіна адыгрывае ў ААН, паведамляе ТАСС.

На сустрэчы з расійскім калегам Ван І павіншаваў яго з тым, што той усё ж такі прыехаў у Нью-Ёрк, дзе знаходзіцца штаб-кватэра ААН. "Хоць Арганізацыя Аб'яднаных Нацый і размешчана ў ЗША, але сама ААН належыць усім нам. Расія - пастаянны член Савета Бяспекі і павінна і ў далейшым адыгрываць сваю важную ролю ў ААН. Ніхто не можа пазбавіць Расію гэтага права", - адзначыў кіраўнік МЗС Кітая.

Таксама Ван І нагадаў, што на сустрэчы ў Самаркандзе ў час саміту ШАС прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін і старшыня КНР Сі Цзіньпін узнялі тэму двухбаковых адносін і дасягнулі разумення па многіх пытаннях.

Кіраўнік МЗС КНР выказаў гатоўнасць да работы па рэалізацыі рашэнняў апошняй сустрэчы лідараў дзвюх краін. Акрамя іншага, ён звярнуў увагу на той факт, што пандэмія каранавіруса яшчэ не закончылася, а на сусветнай арэне пры гэтым адбываюцца глыбокія змяненні.

Вае І заявіў, што сумеснае рэагаванне краін на агульныя выклікі, развіццё бакамі ініцыятывы аб глабальнай бяспецы, а таксама ўзмацненне каардынацыі і супрацоўніцтва Пекіна і Масквы ў цяперашніх рэаліях адыгрывае вельмі важную ролю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі