Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 лютага 2019, 19:35

Кіраўнік Мюнхенскай канферэнцыі заклікаў палітыкаў актыўней вырашаць наспелыя праблемы

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі міжнароднай палітыкі павінны прымаць больш актыўныя дзеянні для вырашэння канфліктаў, заявіў кіраўнік Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Вольфганг Ішынгер, адкрываючы форум, паведамляе ТАСС.

"Недастаткова проста сядзець і чакаць, пакуль інстытуты, якія фарміраваліся шмат гадоў, разбурацца, - адзначыў ён. - Нельга сядзець і глядзець, як прадаўжаюцца старыя канфлікты ў розных кропках свету. Недастаткова проста спадзявацца на тое, што нас абміне горшае развіццё падзей".

Вольфганг Ішынгер канстатаваў, што давер у міжнароднай палітыцы страчаны, і трэба рабіць усё магчымае, каб гэты давер вярнуць. "З'яўленне новых фактараў няпэўнасці азначае, што ўсе вы несяце большую адказнасць, чым раней", - сказаў дыпламат, звяртаючыся да ўдзельнікаў форуму.

На палях форуму выступіў таксама генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг. Ён, у прыватнасці, падкрэсліў важнасць дыялогу ў Расіяй, у тым ліку па сітуацыі вакол Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД). "Дыялог заўсёды важны, перш за ўсё тады, калі ёсць сур'ёзныя рознагалоссі, як цяпер", - дадаў генеральны сакратар НАТА. Ён лічыць, што шанцы на захаванне дагавора яшчэ ёсць.

55-я па ліку Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы праходзіць у атэлі Bayerischer Hof 15-17 лютага. Каля 600 палітыкаў, прадстаўнікоў дзелавых і навуковых колаў, а таксама праваабарончых арганізацый з усяго свету абмяркоўваюць на ёй будучыню еўрапейскай архітэктуры бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі