Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 кастрычніка 2022, 11:02

Кіраўнік МАГАТЭ: дасягненне пагаднення па Запарожскай АЭС магчыма да канца 2022 года

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі лічыць магчымым дасягнуць пагаднення ў пытанні забеспячэння бяспекі атамнай станцыі ў Запарожскай вобласці да канца бягучага года. Аб гэтым ён заявіў у час размовы з журналістамі, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, праведзеныя перагаворы з лідарамі Расіі і Украіны былі плённымі. Цяпер неабходна заключыць пагадненне, якое прадугледжвае выпрацоўку базавых прынцыпаў для аховы атамнай станцыі.

Гросі адзначыў, што заключэнне такога пагаднення да канца 2022 года магчыма, аднак неабходна прадаўжаць работу ў гэтым напрамку.

На мінулым тыдні Гросі наведаў Расію і Украіну, дзе сустрэўся з прэзідэнтамі Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім. У час візіту кіраўнік МАГАТЭ ўзняў пытанне аб фарміраванні зоны бяспекі вакол АЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі