Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 чэрвеня 2021, 10:15

Кіраўнік IATA лічыць, што паўсюдныя абмежаванні на пасажырскія палёты больш не патрэбны

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA) Вілі Уолш выказаў меркаванне, што больш няма неабходнасці ў паўсюдных абмежаваннях на пасажырскія палёты. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармацыю агенцтва Reuters.

Вілі Уолш спаслаўся на даныя брытанскай Нацыянальнай службы аховы здароўя. Згодна з яе інфармацыяй, па выніках праверкі 365 895 тэстаў, якія здавалі пасажыры, што прыбывалі ў каралеўства з лютага па май, дадатныя вынікі былі атрыманы ў 2,2 працэнта выпадкаў. "Паўсюдныя абмежаванні для людзей больш не патрэбны", - адзначыў генеральны дырэктар IATA.

Згодна з прагнозамі гэтай арганізацыі, агульная колькасць авіяпасажыраў у 2021 годзе будзе прыкладна напалавіну ніжэйшая, чым у 2019 годзе.

У канцы ліпеня мінулага года вядучы эканаміст IATA Браян Пірс заявіў, што міжнародныя авіязносіны, якія пацярпелі з-за пандэміі каранавіруса, адновяцца да дакрызіснага ўзроўню не раней за 2024 год. Адной з прычын гэтага, на яго думку, стала цяжкая сітуацыя з каранавірусам у ЗША і іншых развітых краінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі