2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Бруселі лічаць, што настаў час, калі трэба ўвесці цэнавае абмежаванне на газ, які імпартуецца з Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым заявіла старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен, паведамляе ТАСС.
Кіраўнік ЕК удакладніла, што размова ідзе аб лімітаванні цаны на прыродны газ, які паступае па газаправодах у еўрапейскія краіны.
Раней у Бруселі падтрымалі ініцыятыву аб увядзенні гранічнай цаны на нафту і нафтапрадукты з Расіі. Аднак для ўзгаднення такога рашэння неабходна адабрэнне краін - членаў супольніцтва.
Пытанне аб гранічнай цане на нафту сёння будзе разгледжана на пасяджэнні фінансавых ведамстваў дзяржаў G7.-0-