Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 кастрычніка 2021, 10:57

Кіраўнік ААН: амаль 40 працэнтаў чалавецтва не могуць дазволіць сабе здаровае харчаванне

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыблізна 3 млрд чалавек - каля 40 працэнтаў усяго насельніцтва Зямлі - не могуць дазволіць сабе здаровае харчаванне. Аб гэтым заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш у відэазвароце з нагоды Сусветнага дня харчавання.

"Сёння 40 працэнтаў чалавецтва не могуць дазволіць сабе здаровае харчаванне. Гэта 3 млрд чалавек, - сказаў ён. - Расце голад, расце колькасць тых, хто недаядаюць, а таксама пакутуюць ад атлусцення".

Антоніу Гутэрыш адзначыў, што ў выніку пандэміі каранавіруса і выкліканых ёю праблем у эканоміцы сітуацыя сур'ёзна пагоршылася - няхватку ежы цяпер перажываюць амаль 140 млн чалавек. "У той жа час тыя спосабы, з дапамогай якіх мы вырошчваем, спажываем і ўтылізуем прадукты харчавання, цяжарам кладуцца на нашу планету. Яны ствараюць беспрэцэдэнтны груз для нашых рэсурсаў, клімату і навакольнага асяроддзя, а таксама каштуюць нам трыльёны долараў", - дадаў генеральны сакратар ААН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі