
Фота pexels
Навіны сюжэта
"Каранавірус: апошнія навіны"
1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Кіпра і Турцыі з 1 чэрвеня адмяняюць антыкавідныя абмежаванні для турыстаў, паведамляе ТАСС.
Турыстам, якія прыбываюць на Кіпр, з сённяшняга дня не трэба мець пры сабе сертыфікат аб вакцынацыі ад COVID-19, даведку аб перанесенай хваробе, адмоўны рэзультат ПЛР-тэста або экспрэс-тэст на антыген. Пры гэтым абмежаванні будуць зняты як у аэрапортах краіны, так і ў марскіх гаванях.
Урад Турцыі таксама прыняў рашэнне з 1 чэрвеня пускаць у краіну турыстаў без даведкі з рэзультатам тэста ПЛР або адмоўным рэзультатам экспрэс-тэста.
Краіны прынялі рашэнне аслабіць санітарныя патрабаванні ў сувяўі са значным зніжэннем колькасці заражаных каранавірусам.-0-