ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 6 ліпеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 мая 2020, 15:39

Кіева-Пячэрская лаўра зноў адкрылася для прыхаджан

Кіево-Пячэрская лаўра. Фота з архіва
Кіево-Пячэрская лаўра. Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 25 мая Кіева-Пячэрскую лаўру зноў адкрылі для наведвальнікаў. Аб гэтым паведамляе Укрінфарм са спасылкай на інфармацыйна-асветніцкі аддзел Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату.

"З 25 мая 2020 года зняты ўсе абмежаванні па наведванні тэрыторыі Свята-Успенскай Кіева-Пячэрскай лаўры", - гаворыцца ў паведамленні.

Лаўра будзе працаваць у адпаведнасці з тымі нормамі, якія вызначаны Кабмінам Украіны. У прыватнасці, размова ідзе аб правядзенні богаслужэнняў пры абавязковым захаванні дыстанцыі паміж вернікамі: на кожныя 10 м - не больш за аднаго чалавека.

Як паведамлялася, 13 мая мэр Кіева Віталь Клічко заявіў, што Кіева-Пячэрская лаўра ў адпаведнасці з рашэннем камісіі па надзвычайных сітуацыях украінскай сталіцы закрываецца на каранцін. У Лаўры выявілі больш за 100 інфіцыраваных COVID-19.

Усяго ва Украіне па стане на 25 мая зафіксавана больш за 21 тыс. выпадкаў COVID-19. З пачатку пандэміі ва Украіне памерлі 623 чалавекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі