Фота Reuters
20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кібератака паралізавала работу аэрапортаў па ўсёй Еўропе. Аб гэтым паведамляе газета Bild.
"Напярэдадні вечарам кібератака на знешні сэрвіс-правайдар выклікала сур'ёзныя збоі ў рабоце аэрапортаў па ўсёй Еўропе. У Берліне па меркаваннях бяспекі цалкам адключылі доступ да сістэм, што прывяло да доўгіх чэргаў, затрымак і адмены рэйсаў, паведаміла адміністрацыя аэрапорта. Хоць сам берлінскі аэрапорт не стаў прамой мэтай атакі, пасажыры адчулі наступствы: рэгістрацыя і пасадка адбываліся ўручную, а чаканне зацягнулася на гадзіны. Падобная сітуацыя склалася і ў Бруселі, дзе ўлады папярэдзілі пра значныя збоі і параілі пасажырам прыязджаць загадзя", - гаворыцца ў матэрыяле Bild.
Лонданскі аэрапорт Хітроу таксама паведаміў аб праблемах, назваўшы іх "тэхнічным збоем". Тым часам сэрвіс-правайдэр, чые сістэмы выкарыстоўваюцца на многіх еўрапейскіх авіяхабах, спрабуе аднавіць работу.
Улады аэрапортаў заклікаюць падарожнікаў правяраць статус рэйсаў перад паездкай і набрацца цярпення. Паводле паведамленняў з Бруселя, пакуль рашэнне не будзе знойдзена, трэба рыхтавацца да затрымак і адменаў рэйсаў.-0-
