Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 чэрвеня 2022, 09:33

Казахстан накіруе ў місіі ААН больш за 400 міратворцаў

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты парламента Казахстана на сумесным пасяджэнні палат падтрымалі прапанову Касыма-Жамарта Такаева аб пашырэнні ўдзелу Узброеных сіл рэспублікі ў міратворчых місіях ААН, паведамляе ТАСС.

Сукупная колькасць міратворчага кантынгенту складзе каля 430 ваеннаслужачых. Плануецца, што ён будзе задзейнічаны ў стабілізацыі сітуацыі ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Малі, а таксама ў місіі Часовых сіл ААН у Ліване. Казахстан гатовы выдзеліць як асобных ваеннаслужачых у якасці штабных афіцэраў і ваенных наглядальнікаў, так і спецыялізаваныя падраздзяленні, найбольш запатрабаваныя ў місіях ААН: пяхотныя, медыцынскія, разведвальныя, інжынерныя і падраздзяленні ваеннай паліцыі.

На думку міністра абароны рэспублікі Руслана Жаксылыкава, набыты вопыт будзе выкарыстаны для ўдасканалення баявой падрыхтоўкі ўзброеных сіл.

Раней міратворчы кантынгент ваеннаслужачых Казахстана ўдзельнічаў у місіях ААН у Заходняй Сахары, Кот-д'Івуары і Ліване.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі