Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 чэрвеня 2021, 15:12

Каранцін ва Украіне прадоўжаць да 31 жніўня

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль на пасяджэнні ўрада заявіў, што каранцін у краіне прадоўжаць да 31 жніўня, паведамляе РБК-Украіна.

Дзяніс Шмыгаль адзначыў, што Украіна павінна быць гатова да любога развіцця падзей і заставацца мабілізаванай. "Урад сёння афіцыйна прадоўжыць каранцін да 31 жніўня, але мы аслабім пэўныя меры", - заявіў прэм'ер-міністр.

За мінулыя суткі ва Украіне выявілі 1045 новых выпадкаў заражэння COVID-19. Выздаравелі за 24 гадзіны 4802 чалавекі, памерлі 78 пацыентаў. За ўвесь час пандэміі ў краіне захварэлі 2 226 037 чалавек, агульная колькасць смяротных выпадкаў з-за каранавіруса склала 51 847.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі