Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 чэрвеня 2020, 13:43

Каранавірус мог з'явіцца ў Еўропе задоўга да таго, як пра яго даведаўся ўвесь свет

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каранавірус мог з'явіцца ў Еўропе задоўга да таго, як пра яго даведаўся ўвесь свет. Да такой высновы прыйшоў доктар Іў Коэн, загадчык аддзялення рэанімацыі ў парыжскай бальніцы імя Авіцэны, паведамляе Euronews.

Іў Коэн перагледзеў справы пацыентаў, якім яшчэ ў 2019 годзе паставілі дыягназ "пнеўманія" і чые аналізы былі негатыўнымі на ўсе вядомыя тады вірусы. У выніку з 14 пераправераных аналізаў адзін быў станоўчым на COVID-19.

Пацыентам з каранавірусам аказаўся 53-гадовы мужчына, які паступіў 27 снежня. Гэта значыць яшчэ да таго, як Кітай паведаміў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя пра новы вірус. У Еўропе гэта пакуль самы ранні пацверджаны медыцынай выпадак.

"Мы думалі, што першы выпадак з'явіўся 24 студзеня, а крызіс пачаўся ў канцы лютага - сакавіку, - заявіў Іў Коэн. - Цяпер бачым, што гэта не так. Вірус, верагодна, актыўна распаўсюджваўся яшчэ ў снежні, паколькі ацэнка хуткасці распаўсюджвання павялічваецца мінімум на месяц".

Не выключана, што вірус з'явіўся ў Еўропе нават раней, чым пра яго пачулі ў Кітаі. Так, урачы бальніцы ў Кальмары на ўсходзе Францыі апублікавалі рэнтгенаўскія здымкі лёгкіх аднаго з пацыентаў, зробленыя ў сярэдзіне лістапада. Паводле іх слоў, на здымках відаць тыповыя для COVID-19 анамаліі.

Дэпартамент Верхні Рэйн, дзе знаходзіцца Кальмар, у выніку аказаўся адным з найбольш пацярпелых ад каранавіруса рэгіёнаў Францыі. Прыняўшы пад увагу новыя даныя, вучоныя гавораць, што эпідэмічны парог там быў перавышаны ў канцы студзеня - за два месяцы да ізаляцыі краіны.

Успышка выкліканага каранавірусам захворвання была зафіксавана ў канцы снежня 2019 года ў Цэнтральным Кітаі. Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка прызнала яе пандэміяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі