Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 жніўня 2019, 18:59

Каралева Вялікабрытаніі адобрыла прыпыненне работы парламента

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каралева Лізавета II афіцыйна адобрыла прыпыненне работы парламента Вялікабрытаніі з 9-12 верасня да 14 кастрычніка, паведамляе ТАСС.

З заявы Тайнага савета, які складаецца з прыбліжаных манарха, вынікае, што Лізавета II фармальна згадзілася з адтэрміноўкай пасяджэнняў парламента, якая павінна ўступіць у сілу "не раней за 9 верасня і не пазней за 12 верасня" і прадоўжыцца "да 14 кастрычніка 2019 года".

Раней прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан папрасіў каралеву прыпыніць работу парламента да 14 кастрычніка. Кіраўнік урада пры гэтым абверг сцвярджэнне, што адтэрміноўка пасяджэнняў парламента прызначана перашкодзіць дэпутатам Палаты абшчын заблакіраваць выхад краіны з Еўрасаюза без пагаднення аб умовах Brexit.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі