Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 сакавіка 2021, 11:06

Кантэйнеравоз, які засеў у Суэцкім канале, зняты з мелі

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выратавальныя каманды знялі з мелі кантэйнеравоз Ever Given, які засеў у Суэцкім канале. Аб гэтым паведамляе Bloomberg.

Як паведамлялася, кантэйнеравоз водазмяшчэннем 220 тыс. т і даўжынёй 400 м належыць японскай кампаніі Shohei Kisen і ходзіць пад панамскім сцягам. 23 сакавіка судна перагарадзіла аднамагістральную паўднёвую частку Суэцкага канала з-за моцнага ветру і пясчанай буры, змяніўшы курс і ўпёршыся носам і кармой у процілеглыя берагі рэчышча.

Інфармацыі аб тым, калі адновіцца рух па Суэцкім канале, пакуль няма.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі