Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 сакавіка 2020, 13:20

Кантакты хворых на каранавірус у Расіі будуць адсочваць па геалакацыі мабільных тэлефонаў

23 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Расіі створаць сістэму адсочвання грамадзян, якія кантактавалі з хворымі на каранавірус COVID-19, на аснове даных сотавых аператараў аб геалакацыі мабільнага тэлефона. Такое рашэнне прынята па выніках пасяджэння прэзідыума каардынацыйнага савета пры ўрадзе Расіі па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса і апублікавана на сайце Кабінета міністраў РФ, паведамляе БЕЛТА.

Прадугледжваецца, што гэта сістэма, у прыватнасці, павінна будзе апавяшчаць грамадзян з дапамогай рассылкі паведамленняў аб факце кантакту з хворым на каранавірус. У рассылцы будзе змешчана ўказанне на неабходнасць самаізаляцыі і прадстаўленне неабходных даных у аператыўныя рэгіянальныя штабы па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса.

Міністэрству сувязі і масавых камунікацый Расіі даручана выканаць гэта рашэнне да 27 сакавіка.

На раніцу сённяшняга дня ў Расіі налічвалася 438 хворых на каранавірус, за апошнія суткі іх колькасць вырасла на 71, усе новыя хворыя выяўлены ў Маскве. 17 чалавек выздаравелі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі