Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 красавіка 2022, 09:01

Кангрэс ЗША адобрыў законапраект аб пастаўках Украіне ўзбраенняў па ленд-лізе

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі адобрыла законапраект, згодна з якім ва Украіну будзе пастаўляцца ўзбраенне па ленд-лізе. Мэта - спрашчэнне аказання ваеннай дапамогі Кіеву, паведамляе ТАСС.

За гэту ініцыятыву выступілі 417 кангрэсменаў, а 10 - супраць. Раней гэты праект адобрыў Сенат Кангрэса. Далей дакумент паступіць на подпіс Прэзідэнту Злучаных Штатаў Джо Байдэну.

Паведамляецца, што законапраект дасць магчымасць надзяліць Байдэна пашыранымі паўнамоцтвамі, што ў сваю чаргу дапаможа ў заключэнні пагаднення з Украінай на карыстанне ваеннай тэхнікай і маёмасцю для абароны цывільнага насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі