Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 снежня 2024, 11:17

Канфлікт ва Украіне і адносіны з новым прэзідэнтам ЗША. Пра што сказаў Лаўроў у інтэрв'ю Карлсану

Фота з тэлеграм-канала Марыі Захаравай
Фота з тэлеграм-канала Марыі Захаравай
6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія не лічыць, што вырашэнне ўкраінскага крызісу - гэта доля толькі Масквы і Вашынгтона, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану, паведамляе ТАСС.

Ён падкрэсліў, што мірнае ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне магчыма толькі пры адмове Кіева ад планаў уступіць у НАТА, закрыцці на тэрыторыі краіны заходніх ваенных баз і адмене вучэнняў з удзелам замежных войскаў. Захаду давядзецца ўлічваць рэаліі на зямлі.

Лаўроў дадаў, што Расія будзе меркаваць аб адміністрацыі Дональда Трампа па канкрэтных кроках, але Джо Байдэн хоча пакінуць Трампу цяжкую спадчыну.

Паводле яго слоў, Масква гатова да любога развіцця падзей вакол Украіны, але аддае перавагу мірнаму ўрэгуляванню з улікам інтарэсаў бяспекі РФ.

"Расія не хоча ядзернай вайны з ЗША і робіць усё для яе недапушчэння", - дадаў ён.

Ён адзначыў, што Расія хацела б нармальных адносін з ЗША і не бачыць прычын, па якіх краіны не могуць супрацоўнічаць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі