Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 студзеня 2022, 10:32

Канадская правінцыя Квебек увядзе "падатак на здароўе" для невакцынаваных грамадзян

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канадская правінцыя Квебек будзе спаганяць "падатак на здароўе" з жыхароў, якія не прайшлі вакцынацыю ад каранавіруса, паведамляе BBC.

У Квебеку зарэгістравана самая вялікая колькасць смярцеў ад COVID-19 у краіне. Не вакцынаваліся ад каранавіруса 13 працэнтаў жыхароў правінцыі, на іх прыпадае палова ўсіх выпадкаў шпіталізацыі.

Прэм'ер-міністр Квебека Франсуа Лего заявіў, што людзі, якія не зрабілі першую дозу вакцыны, павінны будуць заплаціць узнос. Памер падатку пакуль не называецца, але, паводле слоў прэм'ер-міністра, ён будзе значным.

У Квебеку з 31 снежня дзейнічае каменданцкая гадзіна (ужо другая за час пандэміі) з 22.00 да 5.00. 11 студзеня колькасць смяротных зыходаў з-за каранавіруса ў правінцыі дасягнула 12 тыс. чалавек. У папярэднія суткі было зарэгістравана 62 смерці, што адпавядае ўзроўню студзеня 2021 года, калі масавая вакцынацыя ў правінцыі яшчэ не пачалася.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі