Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 сакавіка 2021, 09:04

Камітэт СААЗ разгледзіць 16 сакавіка пытанне аб бяспецы вакцыны AstraZeneca

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультатыўны камітэт СААЗ па бяспецы вакцын разгледзіць 16 сакавіка пытанні, звязаныя з прэпаратам кампаніі AstraZeneca, прымяненне якога прыпынілі некалькі краін з-за паведамленняў аб утварэнні тромбаў у прышчэпленых, паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву на брыфінгу ў Жэневе генеральнага дырэктара Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдраса Аданама Гебрэесуса.

Паводле яго слоў, рашэнне аб прыпыненні прымянення AstraZeneca ўяўляе сабой “руцінную практыку”, якая “паказвае, што сістэма нагляду працуе і ёсць эфектыўны кантроль”. “Камітэт СААЗ па бяспецы вакцын разглядаў існуючыя даныя ў цесным кантакце з Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў, і ён правядзе сустрэчу 16 сакавіка”, - сказаў Тэдрас Аданам Гебрэесус.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі