Сцяг Нядзеля, 1 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 лістапада 2024, 11:07

Камітэт Генасамблеі ААН прыняў рэзалюцыю аб барацьбе з неанацызмам

Фота Reuters
Фота Reuters
12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэці камітэт Генеральнай Асамблеі ААН прагаласаваў за ўнесеную РФ рэзалюцыю "Барацьба з гераізацыяй нацызму, неанацызмам і іншымі відамі практыкі, якія садзейнічаюць эскалацыі сучасных форм расізму, расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі і звязанай з імі нецярпімасці". Аб гэтым інфармуе ТАСС.

Падтрымку дакументу выказалі 116 дзяржаў, уключаючы Азербайджан, Алжыр, Арменію, Беларусь, Балівію, Бразілію, Кітай, Кубу, Сербію, Сірыю. Супраць прагаласавалі 54 краіны, у тым ліку Аўстралія, Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Грузія, Італія, Канада, Літва, Польшча, ЗША, Украіна, Францыя, Фінляндыя, Чэхія, Эстонія, Японія. 11 краін устрымаліся.

Дакумент уключае 74 пункты. У ім ёсць палажэнні аб рашучым асуджэнні інцыдэнтаў, звязаных з гераізацыяй і прапагандай нацызму, прывітанне намаганняў па захаванні гістарычнай праўды, рэкамендацыя па прыняцці мер, каб прадухіліць адмаўленне злачынстваў супраць чалавечнасці, перагляд гісторыі і вынікаў Другой сусветнай вайны. Праект рэзалюцыі таксама рашуча асуджае "выкарыстанне ў адукацыйным працэсе адукацыйных матэрыялаў і рыторыкі, якія прапагандуюць расізм, дыскрымінацыю, нянавісць і насілле на аснове этнічнага паходжання, нацыянальнасці, рэлігіі або перакананняў".

Расія заявіла ў ААН аб недапушчальнасці апраўдання распаўсюджвання нацысцкай ідэалогіі пад прыкрыццём свабоды слова, сказаў дырэктар дэпартамента шматбаковага супрацоўніцтва па правах чалавека МЗС РФ Рыгор Лук'янцаў на пасяджэнні трэцяга камітэта Генеральнай Асамблеі ААН пры галасаванні па расійскім праекце рэзалюцыі. Лук'янцаў адзначыў, што "прыняцце гэтай рэзалюцыі з'яўляецца нашым абавязкам перад тымі, хто не пашкадаваў свайго жыцця дзеля міру на зямлі, дзеля ўрачыстасці чалавекалюбства і гуманізму".

"Калі б не подзвіг народаў краін антыгітлераўскай кааліцыі, мы не сядзелі б з вамі ў гэтай зале і не вялі дыскусіі на высокія праваабарончыя тэмы", - дадаў ён.

Расійскі дыпламат таксама нагадаў, што "па вуліцах гарадоў у Еўропе праводзяцца факельныя шэсці і маршы неанацыстаў і тых, хто ім спачувае". "Тых, хто супрацоўнічаў з нацыстамі і ўчыняў ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, спрабуюць прадставіць у якасці нацыянальных герояў і ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчых рухаў. У шэрагу краін у ранг дзяржаўнай палітыкі і нацыянальнай ідэалогіі ўзведзена разбурэнне манументаў тым, хто змагаўся з нацызмам і ахвяраваў жыццём дзеля лепшай будучыні, а сімвалы, якія асацыююцца з Перамогай над нацызмам, забараняюцца на заканадаўчым узроўні", - адзначыў Лук'янцаў.

Намеснік пастаяннага прадстаўніка Расійскай Федэрацыі пры ААН Марыя Забалоцкая заявіла, каменціруючы вынікі галасавання: "Як бы ні мянялася палітычная сітуацыя, рэзалюцыя застаецца нязменнай і набірае падтрымку. Еўрасаюз жа ператвараецца ў апору процістаяння барацьбе з гераізацыяй нацызму, у той час як астатнія рэгіёны свету прадаўжаюць яе падтрымліваць".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі