Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Каля аэрапорта Львоў аварыйна сеў Ан-12

У свеце 04.10.2019 | 10:27
Фота Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях
Фота Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння раніцай паблізу Львова адбылася аварыйная пасадка транспартнага самалёта Ан-12. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі тры чалавекі, паведамляе ўкраінскае інфармагенцтва УНН.

"4 кастрычніка ў 7.10 у Дзяржаўную службу Украіны па надзвычайных сітуацыях паступіла інфармацыя, што пры заходзе на пасадку на адлегласці 13,7 км да міжнароднага аэрапорта Львоў знік з радара транспартны самалёт Ан-12. У 7.29 адзін член экіпажа выйшаў на сувязь і паведаміў, што самалёт Ан-12 зрабіў аварыйную пасадку", - паведамілі ў Дзяржаўнай службе Украіны па надзвычайных сітуацыях. У 7.46 самалёт Ан-12 быў знойдзены на адлегласці 1,5 км ад узлётна-пасадачнай паласы. Самалёт выконваў чартарны грузавы рэйс.

Паводле інфармацыі намесніка міністра інфраструктуры Украіны Юрыя Лаўранюка, аварыйная пасадка была ажыццёўлена ў сувязі з тым, што ў самалёта скончылася паліва.

Пачата расследаванне.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Тэмпературныя рэкорды Беларусі 14 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста.