Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 студзеня 2022, 10:51

Калектыўныя міратворчыя сілы АДКБ накіраваны ў Казахстан

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калектыўныя міратворчыя сілы АДКБ накіраваны ў Казахстан, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава ў сваім Telegram-канале.

"У адпаведнасці з рашэннем Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, прынятым 6 студзеня 2022 года, у Рэспубліку Казахстан на абмежаваны па часе перыяд для стабілізацыі і нармалізацыі абстаноўкі накіраваны Калектыўныя міратворчыя сілы Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы", - гаворыцца ў паведамленні.

У іх склад увайшлі падраздзяленні ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Таджыкістан і Кыргызскай Рэспублікі.

Асноўнымі задачамі Калектыўных міратворчых сіл АДКБ стане ахова важных дзяржаўных і ваенных аб'ектаў, аказанне садзейнічання сілам правапарадку Рэспублікі Казахстан у стабілізацыі абстаноўкі і вяртанні яе ў прававое рэчышча.

Ад Расійскай Федэрацыі ў склад Калектыўных міратворчых сіл АДКБ увайшлі падраздзяленні і воінскія часці Паветрана-дэсантных войскаў. Цяпер самалётамі ваенна-транспартнай авіяцыі ПКС Расіі ажыццяўляецца перакідка на тэрыторыю Рэспублікі Казахстан расійскай часткі міратворчага кантынгенту. Перадавыя падраздзяленні з яго складу пачалі ўжо выкананне пастаўленых задач.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі