Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 жніўня 2020, 16:01

Кабмін Украіны адобрыў выхад краіны з яшчэ двух пагадненняў СНД

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кабінет міністраў Украіны падтрымаў чарговыя рашэнні па выхадзе краіны яшчэ з дзвюх структур Садружнасці незалежных дзяржаў. Аб гэтым паведамляе УНН са спасылкай на прэс-службу МУС Украіны.

У прыватнасці, урад падтрымаў выхад Украіны з пагаднення паміж урадамі СНД аб супрацоўніцтве ў падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі ваенных кадраў для пагранічных войскаў дзяржаў - удзельніц СНД. Урад таксама адобрыў праект указа Прэзідэнта Украіны аб выхадзе краіны з Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі.

Паведамляецца, што гэтыя міжнародныя дагаворы заключылі ў Маскве ў 1995 і 1992 гадах адпаведна.

Раней Кабінет міністраў Украіны ўзгадніў праект указа прэзідэнта аб выхадзе краіны з пагаднення аб гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц СНД і пагаднення аб Савеце па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі