Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 студзеня 2020, 14:56

Яшчэ адзін кітайскі горад закрыюць з-за пнеўманіі

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жыхароў кітайскага Хуангана папрасілі не пакідаць горад без асаблівых на тое прычын з-за распаўсюджвання пнеўманіі, выкліканай новым тыпам каранавіруса 2019-nCoV. Гэта ўжо другі населены пункт КНР, у якім увялі такую забарону, паведамляе Reuters.

Прадстаўнікі органаў аховы здароўя Хуангана, дзе пражываюць каля 7,5 млн чалавек, заявілі, што ў горадзе з 24.00 23 студзеня будзе спынена работа грамадскага аўтобуснага і чыгуначнага транспарту. Таксама яны распарадзіліся закрыць забаўляльныя цэнтры, у тым ліку кінатэатры і інтэрнэт-кафэ.

Хуанган мяжуе з Уханем, дзе засяроджана ўспышка пнеўманіі, выкліканай новым тыпам каранавіруса. Як паведамлялася, раней улады Кітая ўвялі часовую забарону для жыхароў Уханя пакідаць горад з-за распаўсюджвання хваробы. Яшчэ ў адным горадзе, які мяжуе з Уханем, 23 студзеня закрылі чыгуначныя станцыі.

Паводле апошніх даных, у выніку захворвання памерлі 17 чалавек, больш за 630 - заразіліся. Выпадкі заражэння таксама пацверджаны ў ЗША, Японіі, Рэспубліцы Карэя і Тайландзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі