Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 красавіка 2021, 14:56

Японскія гарады адмаўляюцца ад прыёму алімпійцаў

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некалькі японскіх гарадоў адмаўляюцца ад планаў па размяшчэнні алімпійкіх каманд напярэдадні Гульняў у Токіа з-за дарагіх мер бяспекі ў сувязі з пандэміяй, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю агенцтва AFP.

Пагадненні аб прыёме спартсменаў і афіцыйных асоб Алімпіяды падпісалі больш за 500 муніцыпалітэтаў Японіі. Аднак многія гарады адмаўляюцца ад размяшчэння алімпійцаў, паколькі жыхарам гэтых раёнаў давядзецца пазбягаць любых фізічных кантактаў, наведванняў школ і трэніровак на адкрытым паветры. Таксама адной з прычын адмовы муніцыпалітэтаў ад прыёму гасцей называюцца затраты на іх размяшчэнне, якія будуць пакрывацца з бюджэтаў гэтых гарадоў.

Зрэшты, не ўсе ўлады гарадоў адмаўляюцца ад сваіх планаў. Напрыклад, у горадзе Цуруока ў паўночнай прэфектуры Ямагата прымуць некалькі дзясяткаў алімпійскіх і паралімпійскіх атлетаў з Германіі і Малдовы, а ў горадзе Таторы размесцяцца каманды Ямайкі па плаванні, гімнастыцы і весляры-паралімпійцы. Атлеты будуць жыць толькі ў сваіх гарадках і перамяшчацца па абазначаных маршрутах, пазбягаючы кантактаў з мясцовымі жыхарамі.

Алімпіяда ў Токіа пройдзе з 23 ліпеня па 8 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі