Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 мая 2020, 13:16

Японская вакцына ад каранавіруса прайшла паспяховыя выпрабаванні на жывёлах

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вакцына ад каранавіруса, распрацаваная японскай кампаніяй AnGes пры супрацоўніцтве з універсітэтам Осакі, прайшла паспяховыя выпрабаванні на жывёлах. Аб гэтым са спасылкай на газету The Nikkei паведамляе ТАСС.

Паводле даных The Nikkei, у выніку зробленых ін'екцый у паддоследных жывёл выпрацаваліся неабходныя антыцелы. Клінічныя выпрабаванні вакцыны плануецца пачаць у ліпені. У іх прымуць удзел некалькі дзясяткаў чалавек. Пасля атрымання рэзультатаў у верасні кампанія разлічвае перайсці да поўнамаштабных выпрабаванняў, а да канца года атрымаць дазвол на вытворчасць ад Міністэрства аховы здароўя, працы і дабрабыту Японіі.

Цяпер па ўсім свеце праводзяцца выпрабаванні сама меней 10 вакцын ад каранавіруса, адзначае газета. Як заявіў прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ, на саміце Групы сямі, які ў чэрвені можа адбыцца ў ЗША, ён мае намер прапанаваць стварыць міжнародны орган па кіраванні патэнтамі на патэнцыяльныя вакцыны ад каранавіруса. Галоўнай мэтай такой ініцыятывы з'яўляецца забеспячэнне стабільных паставак у краіны, што сталі на шлях развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі