ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 лістапада 2023, 12:17

Японія завяршыла трэці этап скідвання вады з АЭС "Фукусіма-1"

Фота з архіва
Фота з архіва

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Японскі аператар атамнай электрастанцыі "Фукусіма-1" - кампанія TEPCO завяршыла трэці этап скідвання ў мора ачышчанай радыеактыўнай вады з разбуранай АЭС "Фукусіма - 1", паведамляе агенцтва Kyodo.

Як і ў ходзе папярэдніх этапаў, са станцыі было зліта каля 7,8 тыс. т вады роўнымі партыямі прыкладна за адзін кіламетр ад узбярэжжа па падводным тунэлі. Канцэнтрацыя трытыю ў ёй складала 55-77 бекерэляў на літр, што значна менш за устаноўленую норму. Чакаецца, што чацвёрты этап стартуе ў пачатку 2024 года.

Першае скідванне ачышчанай вады з пашкоджанай АЭС "Фукусіма-1" адбылося 24 жніўня. Усяго да 31 сакавіка 2024 года запланавана зліць у мора ўвогуле 31,2 тыс. т. нізкарадыеактыўнай вады.

Кітай, Расія і мясцовыя рыбакі прэфектуры Фукусіма выступілі супраць рашэння японскага ўрада скідвання ў мора ачышчанай ад трытыю вады з АЭС "Фукусіма-1". Кітай увёў поўную забарону на імпарт морапрадуктаў з Японіі пасля пачатку першага раўнда скідвання вады ў канцы жніўня, Расія зрабіла такі ж крок у кастрычніку.

Аварыя на АЭС "Фукусіма-1" адбылася ў сакавіку 2011 года з-за мацнейшага ў гісторыі Японіі землетрасення магнітудай 9 і цунамі, якія пачаліся за ім. Было прынята рашэнне аб ліквідацыі электрастанцыі, пры гэтым у рэзервуарах прадаўжае знаходзіцца вада для ахалоджвання пашкоджаных рэактараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі