Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 ліпеня 2021, 13:59

Японія затраціла на правядзенне Алімпіяды $15,4 млрд

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агульныя расходы Японіі на правядзенне Алімпійскіх гульняў у Токіа склалі $15,4 млрд. Аб гэтым заявіў сёння генеральны сакратар аргкамітэта "Токіа-2020" Тасіра Мута на 138-й сесіі МАК, паведамляе ТАСС.

Такійская Алімпіяда павінна была прайсці год таму, але з-за пандэміі каранавіруса была перанесена на 2021 год. Тасіра Мута адзначыў, што бюджэт Гульняў пасля пераносу быў перагледжаны і на стварэнне бяспечнага асяроддзя для правядзення Алімпійскіх гульняў было дадаткова патрачана $900 млн. Раней прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах расказаў, што МАК унёс $1,7 млрд, каб Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў Токіа прайшлі паспяхова.

XXXII летнія Алімпійскія гульні ў Токіа пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня. У спаборніцтвах прымуць удзел амаль 12,5 тыс. спартсменаў з больш як 200 краін. Будзе разыграна 339 камплектаў узнагарод у 33 відах спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі