
13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Японіі вырашылі да 7 лютага прыпыніць уезд усіх іншаземцаў з-за імклівага распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі па свеце, паведамляе тэлерадыёкампанія NHK.
Японія яшчэ ў снежні з-за выяўленага ў Вялікабрытаніі і іншых краінах асабліва заразнага штама каранавіруса забараніла ўезд на сваю тэрыторыю ўсіх замежных грамадзян, за выключэннем бізнесменаў з 11 краін і рэгіёнаў Азіі.
Цяпер жа ўезд закрыты і для іх. Адзначаецца, што падставай для ўезду ў краіну могуць быць толькі пахаванне блізкага сваяка ці ж нараджэнне дзіцяці.
У Японіі з 7 студзеня тэрмінам на адзін месяц быў уведзены рэжым НС у Токіа і трох прэфектурах Канагава, Сайтама і Тыба. 12 студзеня рэжым НС быў пашыраны яшчэ на 7 прэфектур у розных рэгіёнах краіны, дзе пражываюць амаль 73 млн чалавек.
Паводле даных на 13 студзеня, у Японіі агульная колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам перавысіла 300 тыс., памерлі больш за 4 тыс. чалавек.-0-