Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 лістапада 2021, 09:09

Японія прыпыняе выдачу новых віз з-за сітуацыі з амікрон-штамам

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Японія з 30 лістапада адмяняе дзеючыя менш за месяц паслабленні на ўезд для замежных бізнесменаў, студэнтаў і тэхнічных стажораў і зноў прыпыняе выдачу новых віз для грамадзян усіх краін. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву журналістам японскага прэм'ер-міністра Фуміа Кісіда.

"Каб пазбегнуць горшага варыянту развіцця падзей, з 30 лістапада мы ўводзім забарону на ўезд у краіну па новых візах для грамадзян усіх краін", - сказаў ён. Фуміа Кісіда падкрэсліў, што гэта часовыя меры да высвятлення сітуацыі з новым штамам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі