Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 лістапада 2019, 09:26

Ізраільскія дыпмісіі за мяжой аднаўляюць работу 1 лістапада

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе ізраільскія дыпмісіі, якія пачалі забастоўку 30 кастрычніка, аднаўляюць работу 1 лістапада. Аб гэтым паведаміў ТАСС афіцыйны прадстаўнік МЗС Ізраіля Ніцар Амер.

"Дыпмісіі аднаўляюць работу 1 лістапада", - сказаў ён.

У прэс-службе знешнепалітычнага ведамства Ізраіля растлумачылі, што 31 кастрычніка ізраільскі суд па працоўных канфліктах выдаў часовую забарону на прадаўжэнне пачатай 30 кастрычніка забастоўкі ў пасольствах і консульствах. Пастанова будзе дзейнічаць 25 дзён, на працягу якіх МЗС і Міністэрства фінансаў Ізраіля павінны ўрэгуляваць існуючыя рознагалоссі.

30 і 31 кастрычніка з-за працоўнага канфлікту былі закрыты ўсе 103 ізраільскія дыппрадстаўніцтвы па ўсім свеце, у тым ліку пасольства ў Беларусі.

Раней на сайце МЗС Ізраіля было апублікавана паведамленне аб тым, што ўсе пасольствы і консульствы яўрэйскай дзяржавы прыпынілі работу ў сувязі з забастоўкай, выкліканай канфліктам дыпведамства з Міністэрствам фінансаў краіны. У МЗС тады адзначылі, што Мінфін не пакінуў дыпламатам іншага выбару, і выказалі надзею на ўрэгуляванне канфлікту ў бліжэйшы час.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі