Фота з архіва
3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ізраіль нанёс ракетныя ўдары па ваенных пазіцыях у наваколлі сірыйскага горада Алепа (360 км ад Дамаска), у выніку загінулі 17 чалавек, яшчэ 15 атрымалі цяжкія раненні, паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал Al Hadath.
Як перадала тэлестанцыя Al-Arabiya, Ізраіль атакаваў раён Хаян, дзе размяшчаецца лагер байцоў шыіцкай міліцыі "Хезбалах", што ваюе на баку сірыйскай арміі. Туды накіраваліся карэты хуткай дапамогі і пажарныя каманды.
Сірыйскія сродкі проціпаветранай абароны адкрылі загараджальны агонь і паразілі некалькі ізраільскіх ракет.
Крыніца ў Мінабароны арабскай рэспублікі паведаміла агенцтву SANA, што ваенныя Ізраіля нанеслі ўдары па паўднёва-ўсходняй ускраіне Алепа ў 00.20 па мясцовым часе. "У выніку паветранай агрэсіі загінулі некалькі чалавек, маецца матэрыяльны ўрон", - адзначыла яна.
З пачатку 2024 года ізраільскія ВПС нанеслі 34 ўдары па сірыйскіх раёнах.-0-